Заява ў сувязі з новым смяротным прысудам у Беларусі (15/05/2014) [fr]

Брусэль, 14 траўня 2014 года

"Мы рашуча асуджаем выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да Рыгора Юзэпчука, які быў асуджаны на смерць у красавіку 2013 года. Гэта ўжо другое выкананне смяротнага прысуду ў Беларусі ў гэтым годзе.

Мы усведамляем цяжкасць злачынстваў, за якія ён быў асуджаны. Еўрапейскі Саюз выступае супраць прымянення смяротнай кары, якая не можа быць апраўданая ніякімі абставінамі. Смяротная кара лічыцца жорсткім і бесчалавечным пакараннем, якое не здольнае выступаць у якасці фактара стрымлівання і ўяўляе сабой непрымальнае адмаўленне чалавечай годнасці і недатыкальнасці.

Мы заклікаем Беларусь, адзіную краіну ў Еўропе, у якой усё яшчэ прымяняецца смяротнае пакаранне, далучыцца да глабальнага мараторыя на смяротную кару ў якасці першага кроку на шляху да яе поўнай адмены."

опубликован 19/05/2014

В начало страницы