Заява прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешняга дзеяння з нагоды адвольных затрыманняў больш як трыццаці грамадскіх і палітычных актывістаў у Беларусі

Брусэль, 16 траўня 2014 г.

140516/03

"Мы заклапочаныя запалохваннем, адвольным арыштам і затрыманнем некалькіх дзясяткаў прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і апазіцыйных арганізацый напярэдадні Чэмпіяната свету па хакеі ў Беларусі. Мы асуджаем выкарыстанне беларускімі ўладамі адміністратыўнага затрымання як інструмента ціску, стварэння атмасферы страху і няпэўнасці для маладога пакалення жыхароў Беларусі.

Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна спыніць гэтыя дзеянні і адпусціць усіх несправядліва затрыманых, зняўшы з іх усе абвінавачанні. Таксама мы зноў заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных.

Гатоўнасць ЕС да далейшага развіцця адносін з Беларуссю застаецца абумоўленай канкрэтнымі крокамі Беларусі ў накірунку дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства права."

опубликован 27/01/2016

В начало страницы