Конкурс на стварэнне лагатыпу праграмы мерапрыемстваў, прысвечаных стагоддзю з пачатку Першай сусветнай вайны, у Беларусі [fr]

The First World War Centenary Partnership абвяшчае конкурс на стварэнне лагатыпу праграмы мерапрыемстваў, прысвечаных стагоддзю з пачатку Першай сусветнай вайны, у Беларусі.

JPEG

З 2014 па 2016 гады удзельнікі Partnership, у тым ліку пасольствы Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Чэхіі, Венгрыі і ЗША ў Беларусі, прадставяць праграму культурных мерапрыемстваў, якая дазволіць тысячам беларусаў даведацца болей пра жыццё падчас Першай сусветнай вайны, а таксама пра яе значэнне ў сучасным свеце.

Запрашаем вас стварыць цікавы і арыгінальны лагатып, які будзе выкарыстоўвацца на выставах, кінафестывалях і іншых мерапрыемствах. Лагатып павінен адлюстроўваць канцэпцыю праграмы мерапрыемстваў: у цэнтры падзей будзе моладзь, што дазволіць умацаваць памяць пра падзеі вайны і дапаможа маладым людзям лепей зразумець яе падзеі і ўплыў у сусветным маштабе. Таму лагатып павінен злучаць у сабе тэмы памяці, моладзі і асветы ў рамках святкавання стагоддзя з пачатку Першай сусветнай вайны.

Галоўны прыз - Samsung Galaxy Tab 3!

Дасылайце вашыя дызайны (не больш за пяць) ў фармаце jpeg з кароткім апісаннем (па жаданні) на беларускай, рускай ці англійскай мове (не больш за 80 слоў) на адрас

ww1logocontest@gmail.com

У электронным паведамленні пазначце Ваша імя, прозвішча, дату нараджэння і кантактны тэлефон. На конкурс прымаюцца толькі арыгінальныя творы ўдзельнікаў.

Апошні дзень падачы здымкаў на конкурс – 14 мая 2014.

Пераможца будзе абраны журы Амбасад-удзельніц Partnership.

Вам не трэба быць прафесійным дызайнерам, дастаткова праявіць фантазію! Жадаем поспехаў!

Больш інфармацыі:

Word - 27.4 кб

опубликован 02/05/2014

В начало страницы